залацець // залаціць

Залацець. Разм. Набываць адценне, колер золата; блішчаць, як золата.
Лістота на дубах, нягледзячы на жаўцізну, была яшчэ моцнай, вяршаліны пераможна залацелі ў яркім святле, і дзе-нідзе чырванелі кусты глогу. В.Іпатава.

Залаціць. што.
1. Пакрываць золатам, пазалотай.
У гарадку бурылі сабор, расцягвалі абразы, скідалі крыжы, залачоныя (дзеепрысл.) Рыгорам Трахімавічам, у гразь са званіцы скінулі звон. В.Карамазаў.
2. перан. Асвятляючы, надаваць чаму-н. залацісты колер.
Сонца ўжо амаль схавалася за лес і толькі залаціла верхавіны дрэў. У.Корбан.

Паведаміць пра недакладнасьць