Залівачны. Прызначаны для заліўкі чаго-н.
Спецыяльныя электрацялежкі дастаўляюць каўшы да залівачных участкаў канвеера. Беларусь.
Залівісты. Гучны, звонкі, з пералівамі.
Недзе далёка - то ападаючы, то зноў падымаючыся - чутна залівістая песня начлежнікаў. Я.Скрыган.
Заліўны.
1. Які затапляецца ў паводку вадой.
Ручай быў неглыбокі і гаманкі - шырокі паток ледзяной вады з гор шалёна імчаў па камянях, віруючы пенай і размашыста плёскаючы на нізкія заліўныя берагі. В.Быкаў.
2. Вельмі моцны, густы, праліўны (пра дождж).
Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж. Р.Сабаленка.
3. Заліты густым студзяністым наварам і астуджаны (пра стравы).
На стале была чырвоная ікра, заліўная курыца, паштэт, адмыслова ўпрыгожаная смажаная рыба. Л.Арабей.