Заможніцкі. Разм. Які мае адносіны да заможніка, належыць яму.
Скрозь мясцовасць то драбілася на яшчэ меншыя загончыкі, то збіралася ў асадніцкія фальваркі і заможніцкія хутары. К.Чорны.
Заможны. Матэрыяльна добра забяспечаны, даволі багаты.
Бацькі Анежкі не такія ўжо заможныя людзі, каб гадаваць са свайго дзіцяці толькі ляльку. П.Броўка.