Запаведны. Які знаходзіцца пад аховай; непарушны, недатыкальны.
Створана аўтарытэтная камісія, якая абавязана распрацаваць навукова абгрунтаваныя прапановы аб раздзяленні [Белавежскай] пушчы на запаведную і паляўнічую зоны. В.Ждановіч.
Запаветны.
1. Які асабліва цэніцца, старанна аберагаецца; самы дарагі.
Кожнаму чалавеку рады ў гады хочацца расказаць пра самае запаветнае. С.Грахоўскі.
2. Атрыманы ў спадчыну ад мінулых пакаленняў; старадаўні.
Серадзібор можа нават пахваліцца, што там ніхто не замыкае дзвярэй нанач.. Так гэты запаветны звычай пачаў вяртацца і пасля вайны. П.Пестрак.