Запазычанасць. Наяўнасць даўгоў.
Вялікая запазычанасць.
|| Разм. Адставанне па вучэбнай праграме; не здадзены студэнтам экзамен, залік і г.д. У [Юркі] зноў запазычанасць па ангельскай мове, і ён пакуль ліквідаваў яе, адстаў ад хлопцаў. У.Карпаў.
Запазычанне. Тое, што запазычана, перанята, узята адкуль-н.
Лексічныя запазычанні старабеларускай мовы вывучаны пакуль што зусім слаба. А.Жураўскі.
Запазычванне. Перайманне, засваенне чаго-н. чужога.
Празмернае запазычванне чужаземных слоў не прыносіць карысці сваёй мове.