Запалоханасць. Нясмеласць, баязлівасць каго-н. з-за пастаянных пагроз, пакаранняў; боязь усяго.
Адчувалася ў ім вечная запалоханасць, забітасць, якая спадарожнічала ўсяму яго жыццю. П.Пестрак.
Запалохванне. Унушэнне каму-н. страху, боязі чаго-н. з мэтай зрабіць яго баязліўцам, нясмелым.
Ён вучыўся расейскай мове, усім спосабам шпіянажу, допыту, запалохвання, стварэння фальшывых чутак. К.Чорны.