Запаслівы. Які любіць і ўмее запасаць, ствараць запас.
Мы бачылі невялікія хлеўчукі, у якіх запаслівыя гаспадары складалі на зіму сена для сваіх кароў. М.Даніленка.
Запасны.
1. Зроблены, пакінуты на ўсякі выпадак, пра запас.
Прывязаўшы лодку да лазняку, Сашка паставіў каля ног бляшанку з запаснымі блёснамі. Б.Стральцоў.
2. у знач наз. Ваеннаабавязаны запасу; які знаходзіцца ў запасе; запаснік.
Павалілі грамадою запасныя, дзержучы кірунак на бліжэйшыя чыгуначныя станцыі. Я.Колас.