Запражны. Прыгодны для запрэжкі; які ходзіць у запрэжцы.
У час сяўбы заўсёды трэба было лепш пакарміць запражных, рабочых коней, а не маладняк. Звязда.
Запрэжаны. Такі, якога запрэглі (у калёсы, сані і г.д.).
Пасярод Зазыбавага двара стаяў запрэжаны ў калёсы на жалезным хаду буланы конь - з тых, што пакінулі калгасу ўзамен артылерысты. І.Чыгрынаў.