зараджаны // зарадны

Зараджаны. З устаўленым зарадам, гатовы да дзеяння (пра агнястрэльную зброю, міну і інш.).
Кандрат загадаў дома добра завешваць вокны і клаў на ноч каля сябе зараджаную карабінку і пад падушкі наган. М.Лобан.

Зарадны.
1. Які мае адносіны да зарада (пра снарад, патрон і пад.).
Разлікі кінуліся рыхтаваць гарматы да бою, паспешна забіваючы сашнікі ў зямлю і вымаючы з зарадных скрыняў на перадках латкі са снарадамі. І.Чыгрынаў.
2. Які служыць для зарадкі чаго-н. якой-н. энергіяй.
Неабходна адрэгуляваць зараднае прыстасаванне на машыне згодна патрабаванню сезона работы. В.Ягорушкін.

Паведаміць пра недакладнасьць