Засек. Адгароджанае месца ў свірне, клеці для захавання збожжа, мукі.
Тады яны ... панасыпалі насенне ў мяшкі і развезлі па кустах - абы ў засеках не ляжала. Я.Сіпакоў.
Засека. Штучнае ўмацаванне са ссечаных дрэў, звернутых верхавінамі ў бок непрыяцеля.
На ўсім стэпавым парубежжы Русь насыпала земляныя валы, рабіла засекі з дрэў, ставіла сігнальныя вышкі. Л.Дайнека.
Засечка. Знак, метка на чым-н., зробленая сякерай, нажом і г.д.
Сталовым нажом бацька ўрачыста робіць на вушаку засечку. І.Хадановіч.