Засланка.
1. Бляшаны ліст з ручкай, якім закрываюць топку печы.
Ён ускочыў, замітусіўся, чамусьці зазірнуў у печ, але тут жа і прыкрыў чалеснікі засланкай. А.Асіпенка.
2. Прыстасаванне для закрывання якіх-н. адтулін.
Адзін з асобаатрадчыкаў пазваніў, за кратамі адсунулася засланка, нехта глянуў адтуль. Э.Самуйлёнак.
Заслон. Абл. Пераносная лаўка.
Сінонім: услон.
Ён прысеў на заслон, маўчучы паўзіраўся на самаробны фанерны куфэрак, што ляжаў пры нагах. В.Адамчык.
Заслона.
1. Тое, што прыкрывае, засланяе сабой што-н.
Дажджавая заслона схавала ўсе горы, толькі бліжэйшыя скалы невыразна чарнеюцца. Я.Маўр.
2. Шырокае палотнішча, якое закрывае сцэну ад глядзельнай залы.
На сцэне, за заслонай, ішла дзейсная падрыхтоўка да канцэрта. А.Чарнышэвіч.
Заслонка. Тое, што і засланка.
Адчыніць заслонку ў печы. Зачыніць заслонку.