заспакаяльны // заспакоены // заспакойлівы

Заспакаяльны. Які памяншае ўзбуджанасць або знімае боль.
Заспакаяльныя кроплі. Заспакаяльныя сродкі.

Заспакоены. Прыведзены ў стан спакою; супакоены.
Заспакоенае дзіця. Заспакоены пасажыр.

Заспакойлівы. Які прыносіць заспакаенне, заспакойвае.
Заспакойлівыя ўгаворы. Заспакойлівыя словы.

Паведаміць пра недакладнасьць