Застары. Разм. Стараваты для каго-чаго-н.
- Кастусь Серада - застары для старшыні, - сказаў Піліпёнак са шкадаваннем. У.Шахавец.
Застарэлы. Разм.
1. Даўні па часу ўзнікнення; стары, састарэлы.
Застарэлы мазоль. Застарэлая хвароба.
2. Які не адпавядае сучасным патрабаванням, нормам; устарэлы.
Застарэлае абсталяванне. Застарэлыя звесткі.