Застаялы.
1. Які доўгі час прастаяў, не рухаўся (пра каня).
Калёсы між тым ужо каціліся па шляху, застаялыя коні ірваліся як не галопам. М.Лупсякоў.
2. Які страціў свежасць ад працяглай нерухомасці.
Застаялая вада. Застаялае паветра.
|| перан. Закаснелы, нязменны. Гэта быў ... пратэст супраць застаялага патрыярхальнага быту. Р.Сабаленка.
Застоены. Разм. Тое, што і застаялы.
Добра бяжыць па прымятай дарозе застоены за ноч конь. М.Машара. [Венька] зайшоў у пакой. У нос дало кіслым, застоеным паветрам. І.Навуменка.
Застойны. Які мае адносіны да застою.
Крытыя саломай і чаротам некалькі вясковых хатак, лясы, пералескі, рукатворчасць застойнага часу - меліярацыйныя канавы з застойнай і сёння гнілой вадой. В.Казько.