зацямніць // зацяніць

Зацямніць. каго-што.
1. Зрабіць цёмным, засланіўшы святло.
Вячэрнія змрокі, што шпарчэй, чым звычайна, згушчаліся ў непагадзь, зацямнілі далягляд. І.Шамякін.
2. перан. Зацьміць, адсунуць каго-што-н. на задні план; зрабіць незразумелым, заблытаць.
Аўтар высунуў на першы план няўдалае каханне юнакоў да Тані, якое зацямніла ўсё астатняе. ЛіМ.

Зацяніць. каго-што. Засланіць святло, пакрыўшы ценем; схаваць у цені.
Павалокаю белай туман не заценіць дзявочай красы. П.Глебка.

Паведаміць пра недакладнасьць