званіць // звінець

Званіць.
1. Ствараць звон; падаваць сігнал званком.
Зазвінеў званок. Гэта званіў наш маўклівы вартаўнік. В.Адамчык.
2. перан. Разносіць чуткі, плёткі, пагалоску.
Па ўсёй вёсцы званіла Раманава цётка: - Гэта ж радачкі дайце, людзі добрыя! Якое малое - і такое ўпраўнае. І.Кірэйчык.
3. Выклікаць званком да тэлефона; гаварыць па тэлефоне.
Дадому Алесь ехаў адзін: Кібрык пайшоў некаму званіць па тэлефоне. У.Шыцік.

Звінець. Утвараць тонкі металічны гук; звонка гучаць.
Хаім біў малатком па агністай падкове, і малаток гучаў то глуха, то звінеў, ападаючы на пустое кавадла жывым, дрыготкім перазвонам. Я.Брыль.
|| перан. Поўніцца чым-н. звінючым. К вечару пакідае звінець неабдымная шырыня летняга дня, і кладзецца цішыня на зямлю. К.Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць