звараны // зварачны // зварны

Звараны.
1. Прыгатаваны ці атрыманы пры дапамозе варкі.
Яна [юшка] астывала ў вядры, што стаяла на роснай траве, і прываблівала такімі прыемнымі пахамі, якія могуць быць толькі ў юшкі, зваранай са свежай рыбы. У.Шахавец.
2. Злучаны, змацаваны шляхам зваркі.
Звараныя трубы. Звараныя рэйкі.

Зварачны. Які мае адносіны да зваркі, прызначаны для зваркі.
- Адкуль гэта, хлопцы, перацягваеце зварачны апарат? - пытаецца начальнік у трох потных, ружовых у твары хлопцаў. - З падстанцыі. В.Мыслівец.

Зварны. Які атрымліваецца шляхам зваркі.
Зварныя канструкцыі - гэта не простыя копіі старых кляпаных канструкцый, дзе замест заклёпак накладзены швы. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць