Звераваты. Падобны з выгляду на звера; грубы, страшны.
У вёску завітаў бургамістр воласці Бадзягін. Сярэдніх год мужчына, звераваты на выгляд. У.Федасеенка.
Зверскі. Характэрны для звера; жорскі, люты, дзікі.
Немцы шалелі, наладжвалі зверскія кары. М.Лынькоў.
Звярыны.
1. Які мае адносіны да звера; такі, як у звера.
Звярыны след. Звярыны твар.
2. перан. Жорсткі, бязлітасны.
Звярыная крыважэрнасць.