Звязаны.
1. Змацаваны, злучаны адзін з адным; збліжаны агульнымі справамі.
Сабралася дружная кампанія добрых сяброў, звязаных нечым большым, чым звычайная дружба. І.Шамякін.
2. Пазбаўлены свабоды, лёгкасці, натуральнасці.
Лабановіч усе гэтыя дні чуў сябе як бы чымся звязаным, як бы на ім была надзета цесная адзежына. Я.Колас.
3. Звязаны з якім-н. хімічным рэчывам; несвабодны.
Кожная тона звязанага азота, унесеная ў глебу ў выглядзе мінеральнага ўгнаення, павышае ўраджай бульбы ў сярэднім на 100 тон. Р.Гацко.
Звязны. Добра выкладзены, паслядоўны, лагічна стройны.
Вучыць звязнаму расказу па малюнку рэкамендуецца пачынаць з адказаў на пытанні, якія ставяцца дзецям у лагічнай паслядоўнасці. М.Марчанка.