згадка // здагадка // здагадлівасць

Згадка. Разм. Успамін пра што-н. між іншым; беглая заўвага.
Зорка Венера ўзышла над зямлёю, светлыя згадкі з сабой прынясла... М.Багдановіч.

Здагадка.
1. Думка, меркаванне, заснаваныя на верагоднасці, магчымасці чаго-н.
Валя зусім разгубілася і не ведала, што рабіць, што яшчэ сказаць: здагадкі, адна страшнейшая за другую, апанавалі яе. І.Шамякін.
2. Здольнасць улоўліваць сутнасць чаго-н; кемлівасць, здагадлівасць.
Але дзе не хапае сілы, там выручае здагадка. М.Лынькоў.

Здагадлівасць. Здольнасць хутка разумець што-н., разбірацца ў чым-н.; кемлівасць.
Аўсееў сваёй хітрасцю, празмернай здагадлівасцю і кемнасцю наконт розных ходаў-выхадаў не падабаўся старшыні. В.Быкаў.

Паведаміць пра недакладнасьць