Згодлівы. Які лёгка згаджаецца, паддаецца ўплыву, угавору; згаворлівы, уступчывы, памяркоўны.
Стаў даводзіць селяніну нехта нейкі ў чорным: як павінен быці ўслужным, згодлівым, пакорным. Я.Купала.
Згодніцкі. Які мае адносіны да згодніка, згодніцтва.
Згодніцкая тактыка. Згодніцкая палітыка.
Згодны. Які выражае згоду, прытрымліваецца адной думкі; аднадушны.
Сцяпан, хоць і не браў удзелу ў той іхняй гаворцы, але быў згодны са сваімі аднавяскоўцамі. П.Кавалёў.