здрадлівы // здрадніцкі // здрадны

Здрадлівы.
1. Які заключае ў сабе здраду, з'яўляецца здрадай; такі, на які нельга спадзявацца; прадажны, вераломны.
[Ворагам] удаецца мець уплыў толькі на здрадлівых і нікчэмных людзей. М.Хведаровіч.
2. Ненадзейны, падманлівы.
Здрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок. Я.Колас.
3. перан. Які выдае тое, што хацелася б утаіць.
На апалых лісцях ляжала начная шэрань, на растаптанай намаразі заставалася ад ног здрадлівая сцежка. І.Шамякін.

Здрадніцкі. Які мае адносіны да здрадніка; уласцівы здрадніку.
У Аўгінні ніякіх сумненняў цяпер не заставалася: Саўку нанялі, купілі за грошы і ставілі на цёмную, здрадніцкую справу. Я.Колас.

Здрадны. Тое, што і здрадлівы.
Здрадны чалавек. Здрадная ўсмешка.

Паведаміць пра недакладнасьць