зелянець // зеляніць

Зелянець. Станавіцца зялёным; вылучацца зялёным колерам.
Каля плоту пачынаў зелянець чорны куст агрэсту. В.Адамчык.

Зеляніць. што. Рабіць зялёным, афарбоўваць у зялёны колер.
Якую хочаш працу дай: ён [Дняпро] можа зеляніць галіны, паіць калгасны ўраджай. М.Лужанін.

Паведаміць пра недакладнасьць