земства // земшчына

Земства. Даволі абмежаванае ў правах мясцовае самакіраванне ў дарэвалюцыйнай Расеі.
Увосень земства не прыслала больш настаўніка, бо не магло, відаць, знайсці, і перастала плаціць за арэнду хаты. А.Пальчэўскі.

Земшчына. Частка Расейскай дзяржавы, выдзеленая Іванам IV (пасля ўвядзення апрычніны) у тэрыторыю з самастойным кіраваннем; жыхары гэтай тэрыторыі (або наогул сельскай мясцовасці).
Уся тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве часткі: земшчыну, у якой кіраванне заставалася ў руках Баярскай думы, дзеючай пад кіраўніцтвам цара, і апрычніну, г.зн. асабістае ўладанне цара. Гісторыя СССР.

Паведаміць пра недакладнасьць