зладзейскі // зладзеяваты

Зладзейскі. Характэрны для злодзея, уласцівы яму.
Здагадалася яна, што гэта зладзейская работа, бо ад зладзеяў у іх аколіцы шмат хто бяду меў. А.Якімовіч.

Зладзеяваты. Схільны да зладзейства; жулікаваты, хітры.
Перш за ўсё ён быў не толькі грубаваты, але зусім грубы, вельмі неразумны, бязвольны, баязлівы, крыху падлюкаваты, крыху зладзеяваты. А.Чарнышэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць