Злараднасць. Пачуццё радасці пры няшчасці, няўдачы другіх.
«Што, даражэнькі, даездзіўся?!» - сказаў у думках Міхась, і нешта падобнае на злараднасць заварушылася ў яго душы. Я.Васілёнак.
Зларадства. Злая радасць пры няшчасці другіх.
- Не надта ашчэрвайся, Ярмак. Голым пупам як свяціў, так і свяціць будзеш.., - аж прысеў Васіль у зларадстве. І.Дуброўскі.