злучнік // злучок

Злучнік. Службовае слова, якое служыць для сувязі слоў і сказаў.
Калі аднародныя члены сказа звязаны злучнікам і парамі, то кожная пара аднародных членаў аддзяляецца адна ад другой коскай. Беларуская мова.

Злучок. Кароткая рыска, якая злучае два словы ў адно.
Сінонім: дэфіс.
Калі аднаслоўны прыдатак і азначаемы ім назоўнік з'яўляюцца назоўнікамі агульнымі, то яны пішуцца праз злучок. Беларуская мова.

Паведаміць пра недакладнасьць