Змардаваны. Разм. Вельмі змучаны, знясілены; крайне стомлены.
Змардаваныя, знясіленыя, яны [палонныя] марылі толькі аб тым, каб як вырвацца на волю. І.Новікаў.
Змарнаваны. Марна страчаны, загублены.
А найгоршы хіба - змарнаваны без працы, дзень, які ў адзіноце, у безнадзейнасці страчан. М.Танк.