Зменлівы. Які лёгка і часта мяняецца; няўстойлівы, непастаянны.
Але дзіўна зменлівы твар: часам здаецца - зусім стары, суровы, а часам па-юнацку малады і добры, як вось цяпер, калі асвяціўся ўсмешкай. І.Шамякін.
Зменны.
1. Звязаны з работай па зменах.
Значнае перавыкананне зменных заданняў зрабілася ў яго прыемным абавязкам. А.Кулакоўскі.
2. Які можна змяніць, памяняць; які змяняецца.
Прыметнік, як і назоўнік, - зменная часціна мовы.