Змучаны. Даведзены да поўнай знямогі; крайне стомлены, знясілены.
Андрэй убачыў апушчаныя вусы бацькі на худым, змучаным твары. П.Пестрак.
Змушаны. Зроблены пад прымусам або па неабходнасці; вымушаны.
Колас насумаваўся ў змушаным расставанні з роднаю зямлёй, сніць і бачыць яе. М.Лужанін.