Зневажальны. Здольны зняважыць, поўны знявагі; зняважлівы.
Колькі ён папачакаў яе, ... поўнячыся нецярпеннем, злосцю, абразай, і адразу забываў усе колкія, зневажальныя словы, як толькі Яніна з'яўлялася. І.Навуменка.
Зняважаны. Пакрыўджаны, абражаны, прыніжаны; зняслаўлены.
Янка Купала ўмеў быць пяшчотным, калі пісаў пра зняважаных і пакрыўджаных. Р.Шкраба.
Зняважлівы. Які зневажае, поўны знявагі.
Барані божа, дайсці да такога стану. Лепш загінуць адразу без зняважлівых пакут. С.Грахоўскі.