знелюбець // знелюбіць

Знелюбець. Разм. Зрабіцца нялюбым.
Сінонім: абрыднуць.
Гэй, не адлятайце ў вырай, журавы! Хіба знелюбелі нашы паплавы? Е.Лось.

Знелюбіць. каго-што. Разм. Адчуць моцную непрыхільнасць, непрыязнасць да каго-чаго-н.
Сінонім: неўзлюбіць.
Віця за сённяшні дзень знелюбіў Апанаса. Можа, каб не ён, дык усё было б добра... У.Нядзведскі.

Паведаміць пра недакладнасьць