золкі // зольны

Золкі. Сыры, пранізліва халодны (звычайна пра дождж, вецер).
Зверху сыпалася імжа, як увосень. Халодная, золкая. І.Пташнікаў.

Зольны. Які мае адносіны да золі - сырога, пранізлівага халоднага надвор'я.
Зольная вільгаць аблеплівала ўсё: і дрэвы, і кусты, і густую ігліцу на зямлі. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць