зразумелы // зразуметы

Зразумелы.
1. Даступны разуменню.
Сінонімы: просты, ясны.
Чаму ў сэрцы беларускім песня Тарасова адгукнулася, запела зразумелым словам? Я.Купала.
2. Небеспадстаўны, абгрунтаваны.
Сінонім: апраўданы.
Пасля доўгага роздуму і зразумелых ваганняў я асмеліўся зірнуць у пісьмо. Я.Васілёнак.

Зразуметы. Асэнсаваны, усвядомлены; які зразумелі.
Думка - найвялікшая, яшчэ не зразуметая намі крыніца сілы. У.Дубоўка.

Паведаміць пра недакладнасьць