Зыходзячы.
1. з чаго. Грунтуючыся на чым-н.; беручы за аснову.
Зыходзячы са шматлікіх фактаў, ён і зрабіў такое заключэнне.
2. Які спадае, убывае; які выцякае (пра вадкасць).
Толькі нямногім часцям зыходзячай крывёю дывізіі ўдалося прарваць акружэнне. Звязда.
Зыходны. Пачатковы, адпраўны.
Фальклорныя крыніцы з'явіліся ў некаторай ступені зыходным пунктам, ад якога пісьменнікі адштурхоўваліся. Ю.Пшыркоў.