Зябкі. Пранізліва халодны; вельмі адчувальны да холаду.
Ад туману, ад балота павявала зябкай тарфяной сырасцю. І.Мележ.
Зяблевы. Які мае адносіны да зябліва - узаранага восенню поля.
[Лемяшэвіч] перасігнуў цераз плот і пайшоў гародам, па зяблевым ворыве, па светлай дарожцы, вытканай месяцам на белай зямлі. І.Шамякін.
Зяблы. Разм. Змёрзлы, азяблы.
Асцярожна - стук у дзверы зяблаю рукою. Я.Колас.