Зямляк. Ураджэнец адной з кім-н. мясцовасці.
- Дык вядома, землякі! - ледзь не ўскрыкнуў баец. - З адной рэспублікі, значыць, і землякі. А.Кулакоўскі.
Зямлянін. Насельнік, жыхар планеты Зямля.
Той час ужо нам бачыцца, калі вялікае яднанне явай стане, і будуць звацца людзі на Зямлі, усе на ўсёй, па-мірнаму - зямляне. А.Зарыцкі.