Іголачны. Які мае адносіны да іголкі.
Іголачнае вушка. Іголачны ўкол.
Іголкавы. Які мае адносіны да іголкі, вырабу іголак.
Іголкавы цэх. Іголкавая вытворчасць.
Ігольчасты. Пакрыты вялікай колькасцю іголак (звычайна пра хвойныя дрэвы, кусты).
Ігольчастая елачка. Ігольчасты кактус.
Ігольчаты. Падобны з выгляду на іголкі; з іголкамі.
Каля варот паміж гладкіх каменняў, якімі быў забрукаваны двор, расла высокая ігольчатая трава. Я.Радкевіч.