Ідэалізаваны. Лепшы, чым у сапраўднасці.
Сінонім: прыхарошаны.
Людзі гэтыя - не так званыя ідэальныя героі і не ідэалізаваныя асобы, а самыя звычайныя, «зямныя» працаўнікі разумовай і часткова фізічнай працы. Полымя.
Ідэалістычны. Які мае адносіны да ідэалізму, ідэалістаў (у філасофіі).
Па прычыне ідэалістычнага светапогляду малады паэт не бачыў у звычайным жыцці прыгожага і ўзнёслага. В.Каваленка.
Ідэальны.
1. Які адпавядае паняццю аб ідэале; які існуе ва ўяўленні, незямны.
Сінонім: узнёслы.
Усім нам Алеся ў тыя гады здавалася ідэальным увасабленнем беларускай дзяўчыны. Я.Рамановіч.
2. Разм. Вельмі добры, выдатны; дасканалы.
Сінонім: узорны.
Вядома, ніводзін з аўтараў не змог сказаць, што ён напісаў ідэальную рэч. М.Паслядовіч.