імігрант // эмігрант

Імігрант. Перасяленец з якой-н. краіны.
Ёсць у Канадзе шмат імігрантаў, у тым ліку славян. Я.Брыль.

Эмігрант. Чалавек, які перасяліўся са сваёй радзімы ў іншую краіну.
Частка эмігрантаў зрабіла свае вывады з урокаў гісторыі, зразумела свае памылкі, жыве добрымі патрыятычнымі настроямі. І.Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць