індзейцы // індусы / індыйцы

Індзейцы. Агульная назва карэнных плямён і народнасцей, якія да паяўлення эўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык.
З пачатку 20 ст. [у Бразіліі] вымерла 87 плямёнаў індзейцаў, асталося 143, з іх 33 ізалявана жывуць у глыбіні лясоў. БелСЭ.

Індусы. Устарэлая назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі; індыйцы.
Уяўляю, як гэты «міністр калоній» адносіцца да якога-небудзь негра ці індуса, калі нават сваю суайчынніцу ён не супроць праглынуць. І.Шамякін.

Індыйцы. Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі незалежна ад нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці.
Захавалася таксама назва «індзейцы» (хоць яны не маюць нічога агульнага з жыхарамі Індыі - індыйцамі). Геаграфія частак свету.

Паведаміць пра недакладнасьць