інспектарскі // інспекцыйны

Інспектарскі. Які мае адносіны да інспектара; які мае на мэце праверку, інспектаванне.
Інспектарская строгасць. Інспектарскі кантроль.

Інспекцыйны. Які мае адносіны да інспекцыі - праверкі чаго-н.
Інспекцыйныя свае абавязкі Бурмістрава выконвала шчыра. Правярала ўсю работу, не даравала прамашак, часам нават грубавата лаялася. І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць