інтрыганскі // інтрыгоўны // інтрыгуючы

Інтрыганскі. Які характэрны для інтрыгана.
Інтрыганскі характар. Інтрыганскія ўчынкі.

Інтрыгоўны. Які мае адносіны да інтрыгі - сюжэтнай лініі ў мастацкім творы, якой характэрны асаблівы драматызм і напружанасць дзеяння.
І ўсюды кожная рыска гэтага малюнка захапляе, хвалюе сама па сабе, з'яўляецца інтрыгоўнай і важнай у сюжэце. М.Клімковіч.

Інтрыгуючы. Які інтрыгуе, зацікаўлівае, узбуджае інтарэс сваёй таямнічасцю.
Інтрыгуючы загаловак артыкула. Інтрыгуючая назва кнігі.

Паведаміць пра недакладнасьць