Каласавы. З суквеццем у выглядзе коласа; які мае адносіны да коласа.
Сцяной узняліся каласавыя, буйным зернем набрыняўшы. Удаліся яны, урадзіліся. Што азіміна, што ярына. ЛіМ.
Каласісты. З мноствам каласоў; з буйным калоссем.
Навокал стаіць густое, каласістае жыта, спакойна дыхаючы смачным гаркаватым пахам. Я.Брыль.