Калгасніцкі. Які мае адносіны да калгасніка, належыць яму.
Хілюта з дня ў дзень - ці табе дождж, ці табе снег, - з году ў год ганяў у поле калгасніцкіх кароў. Я.Сіпакоў.
Калгасны. Які мае адносіны да калгаса, належыць яму.
Сінонім: калектыўны.
Недалёка ад хаты, на лужку, пасвіўся невялікі табунок калгасных коней. Е.Лось.