каменны // камяністы

Каменны.
1. Зроблены, пабудаваны з каменю.
Добра ісці па алеі паўз вуліцу, мінаць свежыя ад начы каменныя будынкі. І.Пташнікаў.
2. перан. Нерухомы, застылы, безжыццёвы.
Бабрук стаіць адзін, маўчыць. Якраз як той старадаўні каменны ідал. Я.Брыль.
3. перан. Абыякавы, нячулы, раўнадушны.
Галосяць яны цяпер, небаракі, так, што, здаецца, каменнае сэрца не вытрымае. А.Якімовіч.
4. Непахісны, стойкі, цвёрды.
Каменнаму трэба быць, каб жыць у сям'і Верамейчыкаў. К.Крапіва.

Камяністы. Пакрыты, усыпаны каменнем, з вялікай колькасцю камення.
Работа [капаць ямы] марудная і цяжкая, бо зямля камяністая і гліністая. М.Танк.

Паведаміць пра недакладнасьць