Камлёвы. Які мае адносіны да камля.
Паставілі на магіле [бацькі] вялізны крыж са смольнага камлёвага кедра. В.Карамазаў.
Камлісты. З тоўстым камлём.
Мы рассыпаліся па лесе, заляглі за валунамі і камлістымі дрэвамі. Перачакалі абстрэл і выглянулі на ўзлессе. Р.Няхай.