Кампазітарскі. Які мае адносіны да кампазітара, належыць яму.
Кампазітарская дзейнасць.
Кампазіцыйны. Які мае адносіны да кампазіцыі, звязаны з ёю.
Любімы коласаўскі вобраз дарогі ў творы - не толькі дэталь пейзажу. Дарога нясе, апроч усяго іншага, кампазіцыйную ролю, злучаючы між сабой не толькі населеныя пункты, але часткі трылогіі. Р.Шкраба.