Кампетэнтнасць. Добрая дасведчанасць; кваліфікаванасць, аўтарытэтнасць у якой-н. галіне.
Раней [Кіслюк] спрабаваў спрачацца, але, адчуўшы вопыт, кампетэнтнасць і сілу волі Ігнатовіча, скарыўся і цяпер нават трохі баяўся яго. І.Шамякін.
Кампетэнцыя. Сукупнасць правоў і абавязкаў якой-н. установы ці адказнай асобы.
Іх [наведвальнікаў] трэба выслухоўваць, бо справы, якія ўваходзяць у кампетэнцыю галоўнага архітэктара, як правіла, заблытаныя. І.Шамякін.