канечны // канцавы // канчатковы

Канечны. Які з'яўляецца канцом чаго-н.
Мы мелі намер хутчэй прыбыць на канечны пункт нашага падарожжа. Маладосць.

Канцавы. Які знаходзіцца на канцы чаго-н.; крайні.
Вёска - за ўзгоркам, адсюль, з чыгуначнага палатна, відаць нават стрэхі канцавых хат. М.Лупсякоў.

Канчатковы. Які не падлягае змяненню, перагляду або адмене; беспаваротны.
Я хачу пачуць сёння тваё канчатковае слова. А.Васілевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць